Два медыяпраекты, прысвечаныя тэме смяротнага пакарання, у ліку пераможцаў фестывалю “AD.NAK!”
Шосты фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі “AD.NAK!” 2 ліпеня ў Менску назваў пераможцаў у розных намінацыях і стаў адным з самых яскравых падзеяў лета.
2 месца ў намінацыі “Грамадсказначныя праекты. Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект” заняў праект кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” і музычнага партала Tuzin.fm – “Апошні золак”.
Яшчэ адзін медыяпраект кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” – “Рэп супраць смяротнага пакарання” гурта “Прадмова” заняў трэцяе месца ў намінацыі “Сацыяльная рэклама. Конкурс нерэалізаваных праектаў”.
Усяго на намінацыі і конкурсы пададзена больш за 200 работ. Максімальную колькасць працаў, як заўсёды, атрымлівае намінацыя "Графічны і камунікацыйны дызайн" – больш за 60. Таксама шмат праектаў пададзена ў намінацыях "Сацыяльная рэклама" і "Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект".