Вярхоўны суд адхіліў касацыйную скаргу абвінавачанага ў забойстве жыхара Рэчыцы

Жыхар Рэчыцы Іваноў Сяргей асуджаны да расстрэлу за жорсткае забойства. Фота БелаПАН.
Жыхар Рэчыцы Іваноў Сяргей асуджаны да расстрэлу за жорсткае забойства. Фота БелаПАН.

14 ліпеня ў Вярхоўным судзе  Беларусі была разгледжаная касацыйная скарга жыхара Рэчыцы Сяргея Іванова. 18 сакавіка 2015 года ён быў прыгавораны Гомельскім абласным судом да выключнай меры пакарання за забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю.

Справа разглядалася ў закрытым рэжыме з-за асаблівай жорсткасці гэтага злачынства і некаторымі інтымнымі асаблівасцямі забойства. Сваякі ахвяры на суд не з'явіліся. Былі толькі родныя з боку забойцы.

Пасля вывучэння матэрыялаў справы Калегія Вярхоўнага суда пакінула прысуд суда першай інстанцыі - смяротнае пакаранне - у сіле.

У межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”  будзе падрыхтаваная наглядная скарга на рашэнне Вярхоўнага суда. Калі яна не прынясе плёну, у абвінавачванага застанеццае адзіны шанец на памілаванне ад імя Прэзідэнта пасля падачы адпаведнага прашэння.

Нагадаем, па прысудзе  Гомельскага абласнога суда 18 сакавіка 2015 года абвінавачаны Іваноў быў прызнаны вінаватым у хуліганстве, якое суправаджалася прымяненнем гвалту, які быў здзейснены паўторна, групай асоб, прадугледжаных ч. 2 арт. 339 КК; у наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання, небяспечнага для жыцця пацярпелага, з хуліганскіх меркаванняў, прадугледжаных п. 7 ч. 2 ст.147 КК; ў рабаванні маёмасці, злучаным з ужываннем гвалту, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелых, здзейсненым паўторна, групай асоб, прадугледжаным ч. 2 арт. 206 КК; у крадзяжы маёмасці, учыненых паўторна, групай асоб, прадугледжаным ч. 2 арт. 205 КК; у наўмысным супрацьпраўным пазбаўленні жыцця іншага чалавека (забойстве), якое было здзейснена з асаблівай жорсткасцю, прадугледжанае п. 6 ч. 2 арт.139 КК Рэспублікі Беларусі.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны