“Аловак і гумка” – новы погляд на тэму смяротнага пакарання (відэа)

“Аловак і гумка” - новая анімацыйная стужка, створаная нядаўна валанцёрамі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. Гэты кліп працягвае серыю кароткіх і яскравых фільмаў з праваабарончай калекцыі, такіх як “Выканаўца”“Чарга” і "Палёт".

Аніматары-валанцёры з дапамогаю выразных мастацкіх сродкаў перадаюць трагедыю людзей, якія так альбо інакш сутыкаюцца са смяротным пакараннем: сваякоў загінулых, выканаўцаў прысудаў, шэраговых раўнадушных грамадзян, прымушаюць задумацца пра незваротнасць смяротнай кары.

“Аловак і гумка” ўпершыню быў паказаны 9 кастрычніка пад час прэс-канферэнцыі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” і прэзентацыі кнігі “Смяротнае пакаранне ў Беларусі”.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны