Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю супраць смяротнага прысуда Івану Куляшу

Міжнародная амністыя
Міжнародная амністыя

Міжнародная праваабарончая арганізацыя распаўсюдзіла паведамленне, у якім заклікае дамагацца адмены смяротнага прысуда Івану Куляшу.

Смяротныя прысуды часта выносяцца ў Беларусі па выніках несправядлівых судовых разбіральніцтваў, якія ўключаюць прымусовыя прызнанні. Яны рэалізуюцца ў строгай сакрэтнасці. Улады адмаўляюцца вяртаць целы пакараных іх сваякам і казаць ім, дзе яны пахаваныя. Пакаранне ажыццяўляецца нягледзячы на ​​просьбы Камітэта па правах чалавека ААН да ўрада не выконваць прысуд, пакуль Камітэт раглядае зварот асуджанага. У лістападзе 2012 года Камітэт па правах чалавека ўстанавіў, што прымяненнем смяротнага пакарання Беларусь парушае правы асуджаных і іх сем'яў.

Будучы не ў стане публікаваць поўную інфармацыю аб прымяненні смяротнага пакарання, у тым ліку комплексных статыстычных дадзеных аб колькасці вынесеных смяротных прысудаў, беларускія ўлады перашкаджаюць грамадскаму абмеркаванню гэтага пытання і руху да адмены смяротнай кары. Забраць чалавечае жыццё – адно з самых жорсткіх дзеянняў дзяржавы, і таму вельмі важна, каб гэтае пытанне падвяргалася грамадскага кантролю і абмеркаванню.

Amnesty International заклікае:

  • Неадкладна  напісаць зварот да Прэзідэнта, настойліва заклікаючы Аляксандра Лукашэнку спыніць любыя запланаваныя пакаранні і неадкладна адмяніць смяротны прысуд вынесены Івану Кулешу і ўсім астатнім асуджаным да смерці ў Беларусі.
  • Заклікаць Прэзідэнта ўвесці неадкладны мараторый на прымяненне смяротнай кары з мэтай яе адмены.
  • Падкрэсліць, што мы не імкнемся пераменшыць сур'ёзнасць злачынства, у якім Іван Кулеш быў асуджаны, але смяротнае пакаранне само па сабе ёсць злачынства.

Беларусь з'яўляецца апошняй краінай у Еўропе і Цэнтральнай Азіі, дзе па-ранейшаму прымяняецца смяротнае пакаранне.

Amnesty International выступае супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння. Гэта парушае права на жыццё, абвешчанае ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Гэта незваротнае, жорсткае, бесчалавечне і зневажаючае людскую годнасць пакаранне.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны