Далучайцеся да акцыі “Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання” (відэа)
Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" заклікае ўсіх далучацца да акцыі “Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання”, якая ладзіцца 30 лістапада.
Цягам 2015 года ў Беларусі ўжо вынесеныя два смяротныя прысуды. Смяротная кара парушае права на жыццё, абвешчанае ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Гэта жорсткае, незваротнае, бесчалавечне і зневажаючае людскую годнасць пакаранне.
Каб далучыца да акцыі “Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання” прапануем вам апублікаваць у сацыяльных сетках альбо на сайце ролік “Аловак і гумка” з хэштэгамі #citiesforlife #ЗаЖыццё
Акцыя, ініцыяваная каталіцкай “Абшчынай Святога Эгідзія” адбываецца штогод з 2002 года. Дата 30 лістапада абраная таму, што ў гэты дзень яшчэ ў 1786 годзе ў італьянскім княстве Таскана ўпершыню ў гісторыі еўрапейскіх дзяржаваў было адмененае смяротнае пакаранне.