Актывісты кампаніі "Еўрапейская Беларусь" правялі пікет да Дня правоў чалавека

Актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" у Міжнародны дзень правоў чалавека правялі ў цэнтры Мінска пікет, накіраваны на адмену смяротнага пакарання.

Удзельнікі акцыі зрабілі адмысловы плакат з заклікам да грамадства выступіць супраць смяротнай кары, якая парушае права на жыццё, замацаванае ў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Беларусь застаецца апошняй краінай Еўропы, у якой прымяняецца смяротнае пакараннне. З 2009 года ў краіне дзейнічае кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання", якая стаіць у авангардзе абаліцыянізма у Беларусі і дамагаецца адмены гэтага жорсткага, бесчалавечнага, прыніжаючага годнасць віда кары.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны