Вярхоўны суд вызначыўся з датай разгляду скаргі асуджанага да смяротнага пакарання Куляша

Іван Кулеш на судзе. Фота БелаПАН.
Іван Кулеш на судзе. Фота БелаПАН.

Калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі прызначаная дата разгляду касацыйнай скаргі па так званай “Лідскай справе”, выракам якой стаў смяротны прысуд Івану Куляшу, прызнаным вінаватым у трох забойствах. Як стала вядома прадстаўнікам кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” скарга будзе разгледжаная 2 лютага. Пачатак судовага паседжання ў 9.30.

Іван Кулеш Гарадзенскім абласным судом 20 лістапада 2015 года быў прызнаны вінаватым у трох забойствах, крадзяжы, рабаванні і спробе яшчэ аднаго забойства і прысуджаны да смяротнага пакарання. Змякчальнымі фактамі былі прызнаныя наяўнасць малалетняга дзіцяці ў Івана Кулеша, яго асабістае прызнанне ў здзяйсненні злачынстваў і яўка з павіннай. Да абцяжарвальных фактараў былі залічаны п’яны стан Кулеша ў час злачынстваў і яго ранейшыя злачынствы.

Праз некалькі дзён Міжнародная праваабарончая арганізацыі Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю супраць смяротнага прысуда Івану Куляшу.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны