Amnesty International: Замяніце сьмяротны прысуд Генадзю Якавіцкаму

Міжнародная амністыя
Міжнародная амністыя

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікае прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку зьмякчыць сьмяротнае пакараньне Генадзю Якавіцкаму, вынесенае ў пачатку студзеня.

5 студзеня Менскі абласны суд вынес першы ў гэтым годзе сьмяротны прысуд у Беларусі —Генадзю Якавіцкаму, абвінавачанаму па другой частцы артыкула 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь «Забойства, учыненае з асаблівай жорсткасьцю» за забойства сваёй сужыцелькі. Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу — 20 студзеня была пададзеная апэляцыя ў Вярхоўны суд Беларусі.

Amnesty International нагадвае, што арганізацыя выступае супроць сьмяротнага пакараньня ў прынцыпе, паколькі «досьледы паказваюць, што сьмяротнае пакараньне ня стрымлівае ад злачынстваў у большай ступені, чым іншыя формы пакараньня, і яно абсалютна пярэчыць правам чалавека».

Amnesty International заклікае пісаць лісты на адрас Аляксандра Лукашэнкі і генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандра Канюка з патрабаваньнямі замяніць пакараньне Генадзю Якавіцкаму на мякчэйшае і ўвесьці мараторый на выкананьне сьмяротных прысудаў у Беларусі.

Беларусь засталася апошняй краінай у Эўропе, дзе прыводзяцца ў выкананьне сьмяротныя прысуды.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны