Касацыя на смяротны прысуд Івану Куляшу будзе разгледжана ў Вярхоўным судзе 26 лютага

Іван Кулеш на судзе. Фота БелаПАН.
Іван Кулеш на судзе. Фота БелаПАН.

Мінск, 16 лютага. У Вярхоўным судзе Беларусі вызначана дата разгляду касацыі на прысуд Гродзенскага абласнога суда, які вынес смяротны прысуд забойцу жанчын-прадавачак у Лідскім раёне, - 26 лютага. Пра гэта БелаПАН паведаміла прэс-сакратар ВС Юлія Ляскова.

Нагадаем, 20 лістапада Гродзенскі абласны суд прыгаварыў 28-гадовага Івана Куляша да пакарання смерцю за забойства трох жанчын, крадзеж і разбой. Па версіі следства, у верасні 2013 года Кулеш забіў двух прадавачак у Лідзе і скраў з крамы грошы і тавары больш чым на 37 млн. рублёў. У лістападзе 2014 года забіў яшчэ аднаго прадаўца ў Лідскім раёне - нанёс жанчыне больш за 10 удараў сякерай і скраў з крамы грошы і тавары. Акрамя таго, Кулеш прызнаны вінаватым у замаху на забойства сына прадавачкі, які застаў яго ў краме.
Першапачаткова касацыю планавалася разгледзець 2 лютага. Аднак ад адваката паступіў дадатак да скаргі, на вывучэнне якога суду спатрэбіўся дадатковы час.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны