У Вярхоўным судзе прызначаныя даты разгляду смяротных прысудаў Куляшу і Якавіцкаму

Вярхоўны суд Беларусі.
Вярхоўны суд Беларусі.

Як паведаміў Праваабарончаму цэнтру “Вясна” каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда, 26 лютага ў 9-30 Калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда ў касацыйным парадку будзе разгледжаная скарга Івана Куляша. Першапачаткова скаргу на смяротны прысуд планавалася разгледзець 2 лютага. Аднак ад адваката паступіў дадатак да скаргі, на вывучэнне якога судовай калегіі спатрэбіўся дадатковы час. Па прысудзе Гродзенскага абласнога суда за забойства жанчын-прадавачак у Лідскім раёне Іван Кулеш быў асуджаны да вышэйшай меры – смяротнага пакарання.

Скаргу на смяротны прысуд 20 студзеня таксама падаў і Генадзь Якавіцкі. Яна будзе разгледжаная ў апеляцыйным парадку ў Вярхоўным судзе 22 сакавіка.

5 студзеня Мінскі абласны суд вынес Генадзь Якавіцкаму прысуд ў выглядзе вышэйшай меры пакарання за забойства сваёй сужыцелькі, учыненае з асаблівай жорсткасцю.

Апеляцыйная вытворчасць, пасля ўнясення адпаведных зменаў у заканадаўства, пачне дзейнічаць з 27 лютага 2016 года. Яна дае суду другой ступені значна большыя магчымасці пры разглядзе скаргі і змене ці адмене прысуду.

Нагадаем, 5 лютага Мінскі абласны суд прыгаварыў да расстрэлу 31-гадовага ўраджэнца вёскі Мачулішчы Мінскага раёна Сяргея Хмялеўскага. Вядома, што мужчына здзейсніў жорсткае забойства двух і больш асоб. Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць перагледжаны ва ўстаноўленым законам парадку Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь.

.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны