Папа Францішак заклікаў да адмены смяротнага пакарання ва ўсім свеце

Папа Францішак. Фота АР.
Папа Францішак. Фота АР.

Папа Францішак заклікаў усіх сусветных лідараў прадэманстраваць сваю мужнасць і не прыводзіць у гэтым годзе ў выкананне прысуды смяротнага пакарання.

Выступаючы на плошчы Св. Пятра ў Рыме, Папа сказаў, што запавет «не забі» адносіцца да ўсіх - як да невінаватых, так і вінаватых, перадае Бі-бі-сі.

"Запаведзь "не забі" не страціла свайго абсалютнага значэння і стасуецца як да невіноўных, так і да вінаватых. Нават у злачынцы ёсць беспярэчнае права на жыццё, якое ёсць дар Божы ", - цытуе словы Папы Рымскага Францішка Еuronews.

Ён таксама заклікаў не толькі адмяніць смяротнае пакаранне, але і палепшыць умовы ўтрымання зняволеных у турмах.

З пачатку свайго знаходжання на пасадзе Папа Францішак не раз праяўляў цікавасць да лёсу зняволеных, ён рэгулярна наведвае турмы.

Падчас свайго нядаўняга візіту ў Мексіку Папа наведаў зняволеных турмы ў Сьюдад-Хуарэсе.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны