Разгляд касацыйнай скаргі Івана Куляша, прыгаворанага да смяротнага пакарання, ізноў перанесены

Іван Кулеш на судзе. Фота БелаПАН.
Іван Кулеш на судзе. Фота БелаПАН.

Як раней паведамлялі праваабаронцы, 26 лютага ў 9-30 Калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда ў касацыйным парадку павінна была разглядацца скарга Івана Куляша. Аднак сёння стала вядома, што касацыя пераанесеная. Прычым, ні падстаў для гэтага, ні дата пераносу пакуль невядомыя.

Першапачаткова скаргу на смяротны прысуд планавалася разгледзець 2 лютага. Аднак ад адваката паступіў дадатак да скаргі, на вывучэнне якога судовай калегіі спатрэбіўся дадатковы час. Па прысудзе Гродзенскага абласнога суда за забойства жанчын-прадавачак у Лідскім раёне Іван Кулеш быў асуджаны да вышэйшай меры – смяротнага пакарання.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны