Вярхоўны суд пасля тайм-аўту прызначыў даты разгляду скаргаў Генадзя Якавіцкага і Івана Куляша

Вярхоўны суд Беларусі.
Вярхоўны суд Беларусі.

Разгляд апеляцыйнай скаргі асуджанага да смяротнага пакарання Генадзя Якавіцкага адбудзецца ў Вярхоўным судзе 8 красавіка. Пачатак разгляду ў 9-30. Да гэтага дата судовага паседжання некалькі разоў пераносілася.

Па словах каардынатара кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэя Палуды, разгляд апеляцыйнай скаргі павінен быў адбыцца 22 сакавіка, аднак па невядомай прычыне суд адклалі.

5 студзеня Мінскі абласны суд вынес Генадзь Якавіцкаму смяротны прысуд за забойства сваёй сужыцелькі, учыненае з асаблівай жорсткасцю. 20 студзеня асуджаны да смяротнага пакарання жыхар Вілейкі Генадзь Якавіцкі накіраваў скаргу ў Вярхоўны суд.

Таксама стала вядомая новая дата разгляду ў Вярхоўным судзе скаргі яшчэ аднаго асуджанага да смяротнага пакарання – жыхара Лідскага раёна Івана Куляша. Яго скарга будзе разгледжаная 29 сакавіка. Пачатак у 9-30. Раней дата разгляду касацыйнай скаргі Куляша пераносілася двойчы.

20 лістапада 2015 года Гарадзенскі абласны суд вынес смяротны прысуд жыхару Лідскага раёна Івану Куляшу. Ён быў прызнаны вінаватым у трох забойствах, крадзяжы, рабаванні і спробе яшчэ аднаго забойства і асуджаны да вышэйшай меры пакарання.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны