“Чалавек і закон” у выпуску "Мова Нанова" (відэа)

Андрэй Палуда
Андрэй Палуда

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда прыняў удзел у праграме “Мова нанова”.

Пяцідзесяты выпуск праграмы быў прысвечаны тэме “Чалавек і закон”, падчас якога Андрэй Палуда патлумачыў, хто такія праваабронцы, падзяліўся вопытам праваабарончай дзейнасці і дэталёва распавёў пра кампанію супраць смяротнага пакарання.

Акрамя таго, праваабаронца прывёў адметныя словы беларускай мовы ў заканадаўчай і праваабарончай сферах.

Мова Нанова – бясплатныя курсы беларускай мовы, якія існуюць са студзеня 2014 года. Запачаткаваныя ў Мінску філолагам Алесяй Літвіноўскай і журналістам Глебам Лабадзенкам. Таксама курсы дзейнічаюць у Астраўцы, Бабруйску, Баранавічах, Берасці, Віцебску, Гародні, Гомелі, Магілёве і Маладзечне.

Штотыдзень курсы наведвае каля 650 студэнтаў.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны