На Валадарцы прывялі ў выкананне смяротны прысуд Сяргею Іванову

Жыхар Рэчыцы Іваноў Сяргей асуджаны да расстрэлу за жорсткае забойства. Фота БелаПАН.
Жыхар Рэчыцы Іваноў Сяргей асуджаны да расстрэлу за жорсткае забойства. Фота БелаПАН.

Асуджаны да смяротнага пакарання Сяргей Хмялеўскі пад час выступу ў Вярхоўным судзе 6 траўня паведаміў, што ў “спецкалідоры” СІЗА №1 на Валадарцы знаходзіўся некаторы час у адной камеры з іншым смяротнікам.

Потым сукамерніка некуды павялі і зараз ён знаходзіцца там адзін. Жыхар Мачулішчаў Хмялеўскі заявіў пры разглядзе сваёй скаргі  ў Вярхоўным судзе, што суседа па камеры маглі расстраляць.

Вядома, што ў адной камеры з Хмялеўскім знаходзіўся Сяргей Іваноў. У ноч з 17 на 18 красавіка яго вывелі з камеры, а Хмялеўскаму загадалі сабраць асабістыя рэчы сукамерніка. Больш Іванова Хмялеўскі не бачыў.

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда спраўдзіў інфармацыю ў сваякоў Іванова. На жаль, яна цалкам падцвердзілася. На мінулым тыдні яны атрымалі паведамленне аб смерці сына. Найбліжэйшым часам яны павінны забраць пасведчанне аб смерці, а вось асабістыя рэчы растралянага яшчэ не вярнулі, -  адзначыў праваабаронца.

У сакавіку 2015 года Іваноў прызнаны вінаватым у жорсткім забойстве знаёмай дзяўчыны і прысуджаны да расстрэлу.
На жаль, таямніца прывядзення ў выкананне прысуду дагэтуль ахоўваецца вельмі моцна і часам няпроста даведацца пра акалічнасці і дату расстрэлу.

Нагадаем, што на Валадарцы зараз утрымліваюцца асуджаныя да вышэйшай меры пакарання акрамя  Хмялеўскага яшчэ 2 чалавекі: Генадзь Якавіцкі і Іван Кулеш.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны