На “Пякельнай кухні” - дыскусія на тэму смяротнага пакарання
У Менску 31 траўня адбыўся прагляд вядомага спектакля Беларускага свабоднага тэатра “Пякельная кухня” («Trash Cuisine»), які завяршыўся дыскусіяй на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі.
Спектакль “Пякельная кухня” рэжысера Мікалая Халезіна, галоўным лейтматывам якого стала тэма ўжывання смяротнага пакарання ў Беларусі і свеце – частка кампаніі «Give a Body Back» («Вярніце цела»), якая стартавала ў кастрычніку 2012 года. Тады ж адбылася прэм'ера спектакля ў Амстэрдаме.
Пасля спектакля адбылося абмеркаванне тэмы смяротнага пакарання, у якім бралі ўдзел сябры Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі і Андрэй Палуда. Падчас дыскусіі гледачы, акторы, праваабаронцы абмеркавалі псіхалагічныя, грамадскія, маральныя аспекты такой пачварная з'явы як забойства ад імя дзяржавы, якая ў Еўропе засталося толькі на тэрыторыі Беларусі. Усе пагадзіліся, што толькі сумеснымі намаганнямі ўсіх неабыякавых да гэтага пытання грамадзянаў Беларусі, а таксама пры дапамозе міжнароднай супольнасці можна будзе дабіцца адмены смяротнага пакарання.
Кампанія «Вярніце цела», якую арганізавалі Наталля Каляда, Мікалай Халезін, Ірына Багданава і ініцыятыва «Free Belarus Now», уключае ў сябе шэраг патрабаванняў: скасаванне смяротнага пакарання ў Беларусі, завяршэнне расследавання спраў аб зніклых і вяртанне іхніх целаў сваякам, вяртанне целаў пакараных смерцю іхным родным і блізкім і вызваленне палітвязняў.