Абаліцыяністы ў Осла: «Патрабуем адмены смяротнага пакарання зараз!» (Фота)
6-ы Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання ў Осла завяршыўся 23 чэрвеня шэсцем у цэнтры горада. Яно прайшло пад лозунгам «Патрабуем адмены смяротнага пакарання зараз!».
Удзел у вулічнай акцыі, па інфармацыі naviny.by, прынялі больш за 1,5 тысяч чалавек з усяго свету - палітыкі, грамадскія актывісты, праваабаронцы, юрысты, сваякі асуджаных да смерці, а таксама тыя, хто быў асуджаны да выключнай меры, але пазней памілаваны або рэабілітаваны.
Былі на маршы і беларусы - маці расстралянага ў 2012 годзе Уладзіслава Кавалёва, а таксама актывісты кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі", якія прымалі ўдзел у працы глабальнага форуму ў складзе дэлегацыі Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH).