У Турцыі хочуць вярнуць смяротнае пакаранне
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган даў зразумець, што ў краіне можа быць скасаваная забарона на ўжыванне смяротнага пакарання. Пра гэта піша сайт Радыё Свабода.
Як паведамляе Бі-бі-сі, у нядзелю Рэджэп Эрдаган выступіў перад сваімі прыхільнікамі, якія сабраліся перад яго рэзыдэнцыяй у Стамбуле.
Яго прамова пастаянна перарывалася выкрыкамі з натоўпу «Мы хочам [вярнуць] пакаранне смерцю». У адказ на гэта прэзыдэнт Эрдаган сказаў: «Мы чуем ваша патрабаванне. У дэмакратычнай краіне, калі народ чаго-небудзь хоча, ён гэта атрымлівае».
Ён дадаў, што правядзе кансультацыі з апазыцыйнымі партыямі па пытаньні пра вяртанне смяротнага пакарання, але пры гэтым падкрэсліў: «Мы ня будзем надоўга адкладаць гэтае рашэнне. Тыя, хто спрабуе зрабіць пераварот, павінны за гэта паплаціцца».
Апошні смяротны прысуд у Турцыі быў прыведзены ў выкананьне ў 1984 годзе. У 2004 годзе смяротнае пакаранне ў краіне была скасаванае ў рамках спробаў Турэччыны ўступіць у Эўрапейскі звяз.
У ноч на суботу некалькі вайсковых падраздзяленняў Турцыі распачалі спробу ваеннага перавароту.
У ходзе аперацыі супраць падазраваных у антыдзяржаўнай змове арыштаваныя ўжо 6 тысяч вайскоўцаў і суддзяў. У ліку затрыманых — камандуючы ВПС Акін Азцюрк, камандуючы базай НАТО «Інджырлік» генэрал Бэкір Эркан Ван і галоўны ваенны дарадца Эрдагана Алі Язіджы.
Па апошніх афіцыйных дадзеных, колькасць загінулых у ходзе няўдалай спробы перавароту ў ноч на 16 ліпеня перавысіла 290.