Зварот Сяргея Хмялеўскага зарэгістраваны ў ААН

Сяргей Хмялеўскі
Сяргей Хмялеўскі

Камітэт ААН па правах чалавека 3 жніўня пацвердзіў рэгістрацыю індывідуальнага зварота Сяргея Хмялеўскага, які быў асуджаны да смяротнага пакарання 15 лютага ў Беларусі.

Як паведаміў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда, зварот Сяргея Хмялеўскага быў разгледжаны Камітэтам і зарэгістраваны пад №2792/2016. Трошкі раней было прыняты да разгляду і зварот другога асуджанага да смерці – Генадзя Якавіцкага.

У адказ на зварот Камітэт па правах чалавека ААН просіць беларускія ўлады адкласці расстрэл Сяргея Хмялеўскага, пакуль яго справа знаходзіцца на разглядзе Камітэта. Таксама КПЧ адправіў копію паведамлення аб рэгістрацыі зварота дзяржаве-удзельніцы Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах з просьбай паведаміць на працягу шасці месяцаў любую інфармацыю або назіранні ў дачыненні як па пытанні прымальнасці, так і па пытаннях па сутнасці яго паведамлення.

Нагадаем, Мінскі абласны суд вынес смяротны прысуд 31-гадоваму жыхару пасёлка Мачулішчы Мінскага раёна Сяргею Хмялеўскаму за жорсткае забойства двух і больш асобаў. Гэты цяжкі прысуд быў вынесены пасля перагляду ягонай крымінальнай справы, па якой раней Хмялеўскі быў асуджаны да пажыццёвага зняволення.

6 траўня бягучага года Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разглядзела апеляцыйную скаргу і пакінула прысуд без зменаў.

Міжнародная арганізацыя Amnesty Intrnational выступіла ў абарону Сяргея Хмялеўскага і распаўсюдзіла тэрміновы зварот да прэзідэнта Лукашэнкі з заклікам спыніць смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны