“Рок за жыццё”: беларускія музыкі сыграюць канцэрт супраць смяротнага пакарання

Фестываль "Рок за жыццё", прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, пройдзе ў Мінску. 8 кастрычніка на сцэну клуба Re:Public выйдуць беларускія гурты "Дай дарогу!", Re1ikt, "Мутнаевока", :B:N:, Sciana і "Тлушч", каб падтрымаць увядзенне мараторыя на вышэйшую меру ў Беларусі.

Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання адзначаецца 10 кастрычніка. Ён заснаваны Сусветнай кааліцыяй супраць смяротнага пакарання — аб'яднаннем прафсаюзаў, мясцовых і рэгіянальных органаў улады, юрыдычных асацыяцый, а таксама праваабарончых арганізацый з мэтай паўсюднай забароны на гэты від вышэйшай меры пакарання. Прыхільнікі руху выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння, незалежна ад характару злачынства, характарыстык злачынцы і спосабу, якім дзяржава пазбаўляе жыцця асуджанага. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё, абвешчанае ў Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека.

Беларусь дагэтуль застаецца адзінай еўрапейскай краінай, якая прымяняе смяротнае пакаранне. Паводле звестак праваабаронцаў, за апошнія дваццаць гадоў у краіне пакарана больш за 400 чалавек.

5 кастрычніка распачынаецца традыцыйны Тыдзень супраць смяротнага пакарання, мерапрыемствы якога будуць праходзіць пад слоганам “Смяротнае пакаранне — незваротнае”.

Фестываль "Рок за жыццё"

8 кастрычніка, Мінск, клуб Re:Public, вул. Прытыцкага, 62 (ст.м. Кунцаўшчына)

Пачатак у 17.30

Квіткі: 5 рублёў — танцпол, 10 рублёў — месца за столікам, у дзень канцэрта 10 — танцпол, 15 — столікі. Набыць квіткі можна ў касах і на сайце білетнага аператара Kvitki.by.

Даведкі: +375 29 121 22 96

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны