Ужо сёння: фестываль “Рок за жыццё” ў Мінску. Далучайцеся! (анлайн трансляцыя)

Фота з акаўнта Алеся Бяляцкага ў Фэйсбуку
Фота з акаўнта Алеся Бяляцкага ў Фэйсбуку

8 кастрычніка ў клубе Re:Public адбудзецца фестываль "Рок за жыццё" з удзелам беларускіх гуртоў "Дай дарогу!", Re1ikt, "Мутнаевока", :B:N:, Sciana і "Тлушч".

Музыкі такім чынам падтрымаюць увядзенне мараторыя на вышэйшую меру ў Беларусі акурат напярэдадні Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, які будзе адзначацца 10 кастрычніка. Прыхільнікі абаліцыянісцкага руху выступаюць супраць вышэйшай меры ва ўсіх выпадках без выключэння.

Беларусь дагэтуль застаецца адзінай еўрапейскай краінай, якая прымяняе смяротнае пакаранне. Паводле звестак праваабаронцаў, за апошнія дваццаць гадоў у краіне расстраляна больш за 400 чалавек, а на сённяшні дзень у “калідоры смерці” знаходзяцца чатыры асуджаныя да расстрэлу.

Сёння кожны можа прыйсці на канцэрт “Рок за жыццё” і такім чынам падтрымаць ідэю ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Музыкі-абаліцыяністы чакаюць усіх у клубе Re:Public (вул. Прытыцкага, 62; ст.м. Кунцаўшчына). Пачатак у 17.30.

Таксама можна глядзець анлайн-трансляцыю канцэрта:

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны