Кінапрагляд па тэме смяротнага пакарання ў Прасторы "ЦЭХ"
Валантэрская Служба “Вясны” запрашае на прагляд і абмеркаванне фільма “Жыццё Дэвіда Гейла” (2003), які закранае пытанні і праблемы вакол смяротнага пакарання. Прагляд адбудзецца 21 кастрычніка (пятніца) у Прасторы “ЦЭХ” (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак - 18:20.
Фільм, які прапануецца да прагляду, - дэтэктыўная драма пра самаахвяраванне дзеля перамогі над несправядлівасцю правасуддзя.
Смяротнае пакаранне ў сучасным свеце сталася выклікам гуманізму, бо яшчэ не ўсе дзяржавы адмовіліся ад такой меры пераследу за злачынствы. Дыскусія на мяжы эмацыйнага і рацыянальнага ўспрыняцця праблемы – задача на гэты пятнічны вечар.
Шчыра запрашаюцца ўсе жадаючыя!
Уваход вольны. Кава гарантаваная!
За любымі удакладненнямі можна звяртацца на help@spring96.org.