Першая рэакцыя Amnesty Intrnational на чарговыя расстрэлы ў Беларусі

Навіна аб выкананні новых прысудаў у камеры смяротнікаў, якая прасочваецца з Беларусі, хутка распаўсюдзіліся ва ўсім свеце. Уплывовая праваабарончая арганізацыя Amnesty Intrnational тэрмінова распаўсюдзіла відэаролік, у якім заклікае падпісаць петыцыю за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі зараз.

"З Беларусі атрыманая жудасная навіна пра тое, што прынамсі два чалавекі пакараныя смерцю. Заклікаем усіх як мага шырэй распаўсюджваць ролік і петыцыю. Прыйшоў час сказаць Беларусі, каб яна неадкладна адмяніла гэтую варварскую практыку!" – гаворыцца ў прэс-рэлізе Amnesty Intrnational да роліка.

Літаральна месяц таму адбыўся візіт прадстаўнікоў Amnesty Intrnational ў Беларусі. Пад час сустрэч з праваабаронцамі пры абмеркаванні бягучага стану з правамі чалавека, найбольшая ўвага была нададзеная праблеме выкарыстання смяротнага пакарання.

Днямі праваабаронцам стала вядома аб тым, што ў Мінскім СІЗА №1 расстраляны асуджаны да смяротнага пакарання жыхар Лідскага раёна Іван Кулеш. Мяркуемая дата прывядзення смяротнага прысуда - 5 лістапада. А 29 лістапада сваякі Сяргея Хмялеўскага паведамілі каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палудзе, што прысуд да смяротнага пакарання ў дачыненні да іх блізкага чалавека прыведзены ў выкананне.

Нагадаем, што Amnesty Intrnational выступіла ў абарону Сяргея Хмялеўскага і распаўсюдзіла тэрміновы зварот да прэзідэнта Лукашэнкі з заклікам спыніць смяротнае пакаранне ў Беларусі. Аднак гэта не дапамагло.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны