Amnesty International: Апошні беларускі смяротнік у небяспецы

Пасля таго, як 5 лістапада ўлады Беларусі расстралялі трох смяротнікаў, Сяргей Вострыкаў застаецца апошнім вядомым асуджаным да смяротнага пакарання, які чакае выканання свайго прысуду.

“У Беларусі не прадугледжана паведамленне пра час або дату расстрэлу. Сваякам Івана Куляша, Сяргея Хмялеўскага і Генадзя Якавіцкага паведамілі пра прывядзенне іх прысудаў у выкананне толькі ў апошнія некалькі дзён, г.зн. праз некалькі тыдняў пасля таго, як расстрэлы фактычна адбыліся. У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, іх целы не будуць вернутыя для пахавання, а месца пахавання застанецца таямніцай.

Сяргей Вострыкаў можа быць расстраляны ў любы момант”, - падкрэслівае міжнародная праваабарончая арганізацыя.

Amnesty International просіць неадкладна напісаць лісты на беларускай, рускай або сваёй роднай мове:

  • заклікаючы прэзідэнта Лукашэнку спыніць расстрэл Сяргея Вострыкава і неадкладна замяніць яго смяротны прысуд іншым пакараннем;
  • заклікаючы прэзідэнта Лукашэнку ўвесці неадкладны мараторый на прывядзенне смяротных прысудаў у выкананне з мэтай поўнай адмены пакарання смерцю;
  • звяртаючы ўвагу на той факт, што, у той час як мы не маем на мэце памяншэнне сур'ёзнасці злачынства, даследаванні паказваюць, што смяротнае пакаранне не стрымлівае злачынствы ў большай ступені, чым іншыя віды пазбаўлення волі, і з'яўляецца найвышэйшай формай адмаўленнем правоў чалавека.

Беларусь з'яўляецца адзінай краінай у Еўропе і Цэнтральнай Азіі, якая працягвае ўжываць смяротнае пакаранне. Amnesty International выступае супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння. Яно парушае права на жыццё, абвешчанае ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Яно з’яўляецца незваротным, жорсткім, бесчалавечным і прыніжальным для годнасці пакараннем.

Нагадаем, 33-гадовы Сяргей Вострыкаў быў прысуджаны да смерці 19 траўня пасля таго, як быў прызнаны вінаватым у двух асобных выпадках згвалтавання і забойства. 4 кастрычніка Вярхоўны суд Беларусі пакінуў смяротны прысуд у сіле.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны