Суд у Смаргоні: пажыццёвае зняволенне замест смяротнага пакарання

Суд Смаргонскага раёна.
Суд Смаргонскага раёна.

У Смаргоні Гарадзенскі абласны суд на выязным паседжанні завяршыў разгляд крымінальнай справы ў адносінах да жыхара вёскі Солы Смаргонскага раёна Уладзіміра Трыфанава, якому інкрымінавалася забойства трох аднавяскоўцаў і пагроза забойствам жонцы. 

Як паведамляе “Гарадзенская Вясна”,  21 снежня суд абвесціў вердыкт: прызнаць абвінавачванага вінаватым у інкрымінуемых злачынствах  і прысудзіць за гэта да пажыццёвага зняволення.

Праваабаронца са Смаргоні Алесь Дзергачоў, які прысутнічаў на судзе, адзначыў, што суд не знайшоў у дзеяннях асуджанага змякчальных абставінаў.  Тым не менш, смяротнага прысуду не абвесціў. А гэта, па яго меркаванні, сведчыць пра тое, што дзяржава на дадзеным этапе ўвяла негалосны мараторый на смяротнае пакаранне. У нейкім сэнсе мы бачым вынік настойлівай працы праваабарончых арганізацый краіны і міжнароднай супольнасці, якія дамагаюцца адмены смяротнага пакарання ў Беларусі.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны