Праваабаронцы прадставілі ў Савеце Еўропы даклад па смяротным пакаранні ў Беларусі

Любоў Кавалёва, Валянцін Стэфановіч і Андрэй Палуда ля будынка Савета Еўропы ў Страсбургу. 8 лютага 2017
Любоў Кавалёва, Валянцін Стэфановіч і Андрэй Палуда ля будынка Савета Еўропы ў Страсбургу. 8 лютага 2017

8 лютага адбыўся працоўны візіт дэлегацыі "Вясны" і FIDH ў Страсбург, дзе праваабаронцы абмеркавалі з прадстаўнікамі Савета Еўропы пытанне смяротнага пакарання і агульнае становішча правоў чалавека ў Беларусі.

У працяг брусельскага візіту, юрыст ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч, каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда і Любоў Кавалёва, маці расстралянага ў 2012 годзе паводле рэзананснага прысуду Уладзіслава Кавалёва, у Страсбургу сустрэліся з прадстаўнікамі кіруючых, кансультатыўных органаў і сакратарыята Савета Еўропы. Графік сустрэчаў, арганізаваных FIDH (Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека), быў даволі шчыльным.

На працягу дня яны правялі абмеркаванні па сітуацыі ў Беларусі з кіраўніком Аддзела садзейнічання захаванню правоў чалавека на нацыянальным узроўні Генеральнага дырэктарата па правах чалавека і вяршэнству права Таццянай Тэрмачыч, кіраўніком Дырэкцыі па пытаннях палітычнага кансультавання ў сакратарыяце СЕ Аляксандрам Гесэлем, намеснікам дырэктара кабінета Камісара па правах чалавека Баянай Урумавай. Таксама адбылася сустрэча з амбасадарамі еўрапейскіх дзяржаў пры СЕ - Лаймай Юрэвічэне (Літва), старшынёй групы дакладчыкаў па пытаннях дэмакратыі Камітэта міністраў СЕ (да задачаў гэтай групы належаць узаемадачыненні з Беларуссю), і Гіда Белаці Чэколі (Сан Марына), старшынёй групы дакладчыкаў па пытаннях правоў чалавека Камітэта міністраў.

Распавядаючы сваім суразмоўцам пра сістэмныя праблемы, звязаных з захаваннем правоў чалавека ў Беларусі, асобную ўвагу праваабаронцы надалі пытанню смяротнага пакарання, якое, як вядома, з'яўляецца камянём спатыкнення ў адносінах паміж Саветам Еўропы і ўрадам Беларусі. Для азнаямлення міжнародных экспертаў з апошняй інфармацыяй па гэтай праблеме, яны прывезлі ў Страсбург даклад FIDH і ПЦ "Вясна" "Смяротнае пакаранне ў Беларусі: забойствы на (не)законных падставах".

«Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе, якая не далучылася да Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў і да пратаколаў да яе, хоць з'яўляецца бокам трынаццаці іншых нарматыўна-прававых інструментаў Савета Еўропы (у сферах культуры, адукацыі, права, барацьбы з карупцыяй і гандлем людзьмі, спорту). Еўрапейская канвенцыя па правах чалавека - адзіны інструмент, у якім зроблена спроба скласці вычарпальны пералік выключэнняў, што тычацца права на жыццё, і які агаворвае смяротнае пакаранне ў асобным артыкуле», - падкрэсліваюць аўтары дакладу.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны