У Гародні адбудзецца дыскусійны клуб на тэму смяротнага пакарання
У сераду 22 лютага ў Гародні пройдзе чарговае паседжанне дыскусійнага клубу на тэму смяротнага пакарання.
Адмысловымі гасцямі клубу будуць Алесь Бяляцкі, Раман Юргель і Сяргей Чыгрын.
Сустрэча пройдзе ў Цэнтры гарадскога жыцця, па адрасе вуліца Савецкая-3. Пачатак паседжання - 18.30. Запрашаюцца ўсе цікаўныя, уваход вольны.