Заява Прадстаўніцтва ЕС у сувязі са смяротным прысудам Аляксею Міхаленю

Брусель, 28 сакавіка 2017

Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі зрабіла наступную заяву са згоды кіраўнікоў дыпламатычных місій краін ЕС у Беларусі.

17 сакавіка 2017 года ў Беларусі быў вынесены смяротны прысуд Аляксею Міхаленю, што супярэчыць абавязальніцтву, узятаму на сябе ўладамі, разгледзець пытанне ўвядзення мараторыя на прымяненне смяротнай кары.

Аляксей Міхаленя быў асуджаны за цяжкае злачынства, і мы выказваем самыя глыбокія спачуванні родным і блізкім ахвяраў.

Еўрапейскі саюз выступае супраць вышэйшай меры пакарання ва ўсіх выпадках без выключэнняў. Смяротнае пакаранне ўяўляе сабой непрымальнае адмаўленне чалавечай годнасці і не стрымлівае злачыннасць.

Мы заклікаем Беларусь далучыцца да глабальнага мараторыя на прымяненне смяротнага пакарання ў якасці першага кроку да яго адмены.

Заўважныя крокі з боку Беларусі да забеспячэння ўніверсальных асноўных свабодаў, вяршэнства права і правоў чалавека, у тым ліку ў дачыненні да праблемы смяротнага пакарання, па-ранейшаму будуць ключавым пытаннем пры фармаванні будучай палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны