Слуцк: "12 раз'юшаных мужчын" і дыскусія па тэме смяротнага пакарання

Літаратура па тэме смяротнага пакарання.
Літаратура па тэме смяротнага пакарання.

Прагляд знакавага фільма "12 раз'юшаных мужчын" адбыўся 22 чэрвеня ў Слуцку. Мерапрыемства ладзілася па ініцыятыве Валанцёрскай службы “Вясны” з удзелам  каардынатара кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэя Палуды.

"12 раз'юшаных мужчын” – легендарны фільм, у якім уздымаецца тэма каштоўнасці чалавечага жыцця ў канцэпцыі практыкі смяротнага пакарання, як феномена ў сучасным свеце. У 2007 годзе гэты гэты фільм быў унесены ў Нацыянальны рэестр фільмаў ЗША.

 Прагляд фільма

 Прагляд фільма

Па завяршэнні прагляду фільма адбылася шырокая дыскусія. Случчакоў цікавілі розныя аспекты, звязаныя з вышэйшай мерай пакарання, а таксама перспектывы ўвядзення мараторыю на смяротнае пакаранне і яго поўнай адмены ў нашай краіне.

 Прагляд фільма

Андрэй Палуда пад час дыскусіі адзначыў важнасць падобных мерапрыемстваў, паколькі праблема смяротнага пакарання надзвычай актуальная для Беларусі, дзе штогод прыводзяцца ў выкананне па некалькі прысудаў:

"Мы часам нават задумваемся над гэтым, але вось і зараз двое асуджаных чакаюць вынясення прысудаў, а адзін сёлета быў расстраляны. Мяркуем што бліжэйшым часам гэты злавесны спіс папоўніцца новымі імёнамі".

Праваабаронца паведаміў, што падобныя супольныя прагляды фільмаў важныя для фарміравання грамадскай думкі, і таму будуць праводзіцца і надалей у розных рэгіёнах Беларусі.

Фота

Прагляд фільма "12 раз'юшаных мужчын" і дыскусія па тэме смяротнага пакарання ў Слуцку 22 чэрвеня.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны