Крывавая кропка ў справе “чорных рыэлтараў”

Будынак Магілёўскага абласнога суда. Фота: mogilevnews.by
Будынак Магілёўскага абласнога суда. Фота: mogilevnews.by

Калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда паставіла сёння кропку ў рэзананснай справе “чорных рыэлтараў”. Працэс распачаўся ў 12 гадзін.

Пачынаючы з 2009 па 2015 год устойлівая злачынная група займалася афёрамі з чужой  нерухомасцю, забіваючы уладальнікаў кватэр. Следствам устаноўлена датычнасць “чорных рыэлтараў” да забойства шасці чалавек.

Яны рыхтаваліся забіць яшчэ некалькі чалавек і нават падрыхтавалі некалькі магіл, каб схаваць іх целы, аднак супрацоўнікам міліцыі ўдалося вылічыць забойцаў.

Працэдура афармлення продажу кватэры праходзіла практычна ў законным парадку. А далей «чорныя рыэлтары» пад рознымі падставамі падманам зацягвалі ахвяр у бязлюдныя месцы, дзе забівалі іх а целы закопвалі на могілках.

Усяго па справе праходзіла 4 чалавекі. Гэта 36-гадовы Ігар Гершанкоў, 31-гадовы Сямён Беражноў, жонка Гершанкова Таццяна і Барыс Калеснікаў, якому 22 гады.

Старэйшы пракурор Магілёўскай абласной пракуратуры Аляксандр Раманаў, які прадстаўляў у працэсе бок абвінавачвання запрасіў для першых двух вышэйшую меру пакарання – растрэл, Таццяне 24 гады турмы і Калеснікаву – 22 гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Магчыма, што суд у Магілёве пагодзіцца з меркаваннем абвінавачвання і вынесе два смяротныя прысуды.

21 ліпеня калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда абвясціла прысуд:

Ігару Гершанкову – вышэйшая мера пакарання - растрэл;

Сямёну Беражнову. – вышэйшая мера  пакарання -  растрэл;

Таццяне Гершанковай – 24 гады турмы з канфіскацыя маёмасці;

Барысу Калеснікаву – 22 гады і 1 месяц калоніі строгага рэжыму.

Прысуд можа быць абскарджаны ў Вярхоўным судзе Беларусі.

ryeltary-1.jpg
"Чорныя рыэлтары" на лаве падсудных: Барыс Калеснікаў.
ryeltary-2.jpg
"Чорныя рыэлтары" на лаве падсудных: Ігар Гершанкоў і Таццяна Гершанкова.
ryeltary-3.jpg
"Чорныя рыэлтары" на лаве падсудных: Сямён Беражноў.

Гэты судовы працэс распачаўся яшчэ ў лістападзе 2016 года. Па справе праходзіла амаль 400 сведак.

Усіх чатырох абвінавацілі адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу: забойства, выкраданне чалавека, махлярства, разбой, вымагальніцтва, крадзеж, знішчэнне і падробка дакументаў. Гершанкова з жонкай дадаткова абвінавацілі ў незаконным абароце наркотыкаў або псіхатропаў. Судом было ўстаноўлена, што злачынная група агулам зарабіла на махінацыях з чужым жыллём больш за 2 мільярды недамінаваных рублёў.

Ад пачатку года ў Беларусі адзін смяротны прысуд прыведзены ў выкананне. Быў растраляны жыхар Гомеля Сяргей Вострыкаў. Жыхар Мазыра Кірыл Казачок і Аляксей Міхаленя з Нароўлі чакаюць сваёй чаргі.

Фота

"Чорныя рыэлтары" на лаве падсудных: Барыс Калеснікаў.
"Чорныя рыэлтары" на лаве падсудных: Ігар Гершанкоў і Таццяна Гершанкова.
"Чорныя рыэлтары" на лаве падсудных: Сямён Беражноў.
"Чорныя рыэлтары" на лаве падсудных

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны