Святлана Алексіевіч: "Смяротнае пакаранне кажа пра ступень нашай дзікасці"

Святлана Алексіевіч
Святлана Алексіевіч

12 жніўня ў Гомелі праходзіла сустрэча Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч з зацікаўленымі грамадзянамі, паведамляе Гомельская вясна.

Падчас сустрэчы праваабаронца Леанід Судаленка папрасіў выказацца Святлану Алексіевіч пра яе стаўленне да смяротнага пакарання ў Беларусі.

«Любы нармальны чалавек у 21-м стагоддзі вядома ж супраць смяротнага пакарання. Па якім праве мы можам рабіць справу Бога? Нават калі маньяк, калі гэта страшны чалавек. Я разумею, калі вар'яцкі бацька ці маці хочуць забіць у зале суда, я разумею іх адчай, але дзяржава не павінна так паступаць. Ва ўсім свеце гэтага няма, гэта кажа аб ступені нашай дзікасці», - у такой катэгарычнай форме прагучаў адказ Нобелеўскай лаўрэаткі.

Па паведамленні праваабарончага цэнтра "Вясна" за гады незалежнасці ў Беларусі было вынесена больш за 300-сот смяротных прысудаў.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны