Фестываль “Рок за жыццё” можна глядзець анлайн у любой сацсетцы

Фестываль “Рок за жыццё”, прымеркаваны да Тыдня супраць смяротнага пакарання, можна будзе ўбачыць онлайн — відэатрансляцыя пачнецца сёння ў 17.30 на канале Еўрарадыё ў Youtube, а таксама на нашых старонках у сацсетках: FacebookВконтакте і Одноклассники.

Фестываль "Рок за жыццё", прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання. Каб падтрымаць увядзенне мараторыя на вышэйшую меру ў нашай краіне, гурты "Дай дарогу!"AkuteRe1ikt:B:N:TonqiXod і Haina сыграюць 8 кастрычніка у мінскім клубе Re:Public. Аналагічны канцэрт у такім самым складзе з аншлагам адбыўся 7 кастрычніка ў Брэсце.

Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання адзначаецца 10 кастрычніка. Ён заснаваны Сусветнай кааліцыяй супраць смяротнага пакарання — аб'яднаннем прафсаюзаў, мясцовых і рэгіянальных органаў улады, юрыдычных асацыяцый, а таксама праваабарончых арганізацый з мэтай паўсюднай забароны на гэты від вышэйшай меры пакарання. Прыхільнікі руху выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння, незалежна ад характару злачынства, характарыстык злачынцы і спосабу, якім дзяржава пазбаўляе жыцця асуджанага. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё, абвешчанае ў Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека.

Беларусь дагэтуль застаецца апошняй еўрапейскай і адзінай постсавецкай краінай, якая прымяняе смяротнае пакаранне. Паводле звестак праваабаронцаў, за апошнія дваццаць гадоў у краіне пакарана больш за 400 чалавек.

5 кастрычніка распачаўся традыцыйны Тыдзень супраць смяротнага пакарання, мерапрыемствы якога праходзяць пад слоганам “Смяротнае пакаранне — гэта мінулае”.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны