Савет Еўропы аб апошніх смяротных прысудах у Беларусі: Гэта вельмі трывожная падзея

Як паведамляе TUT.BY, Савет Еўропы лічыць, што два новых смяротныя прысуды, вынесеныя 20 студзеня Мінскім гарадскім судом, з'яўляюцца вельмі трывожная падзеяй. І ў чарговы раз заклікае беларускія ўлады ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне. Пра гэта гаворыцца ў каментары прэс-сакратара Генеральнага сакратара Рады Еўропы Дэніэла Хольтгена.

«Два новых смяротныя прысуды, вынесеныя 20 студзеня Мінскім гарадскім судом, з'яўляюцца вельмі трывожнай падзеяй. Мы зноў заклікаем беларускія ўлады ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яе скасавання. Мы заклікаем улады не прыступаць да пакарання смерцю гэтых людзей і выратаваць жыццё іншых, каму вынесены смяротны прысуд. Смерць - гэта не справядлівасць», - гаворыцца ў каментары Хольтгена.

Савет Еўропы ўжо не раз уздымаў пытанне ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі. У мінулым годзе Савет Еўропы і МЗС Беларусі нават арганізавалі ў Мінску сумесную канферэнцыю "Адмена смяротнага пакарання і грамадская думка". Там ад беларускага боку прагучаў шэраг гучных заяваў аб тым, што ў грамадстве ўсё больш прыхільнікаў мараторыя, а ў парламенце зноў з'явіцца працоўная група па гэтым пытанні.

Намеснік кіраўніка МЗС нагадаў аб выніках рэферэндуму 1996 года, калі больш за 80% выбаршчыкаў прагаласавалі за захаванне смяротнага пакарання. Але прадстаўнікі Савета Еўропы заявілі, што смяротнае пакаранне - не пытанне рэферэндуму.

Нагадаем, Беларусь з'яўляецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне. На дадзены момант выканання прысуду чакаюць шасцёра асуджаных: Кірыл Казачак за забойства двух уласных дзяцей, 32-гадовы Аляксей Міхаленя за забойства двух пенсіянераў, двое фігурантаў справы «чорных рыэлтараў» - Ігар Гершанкоў і Сямён Беражной, а таксама Вячаслаў Сухарко і Аляксандр Жыльнікаў - за забойства трох чалавек.

У мінулым годзе ў Беларусі быў пакараны адзін чалавек - Сяргей Вострыкаў за згвалтаванне і забойства двух жанчын.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны