КПЧ просіць адкласці расстрэл Алексея Міхалені да разглядзу яго звароту

Аляксей Міхаленя. Фота: ПЦ "Вясна".
Аляксей Міхаленя. Фота: ПЦ "Вясна".

Камітэт ААН па правах чалавека 1 лютага пацвердзіў рэгістрацыю індывідуальнага зварота Аляксея Міхалені, які быў асуджаны да смяротнага пакарання Гомельскім абласным судом 17 сакавіка 2017 года.

Як паведаміў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда, зварот асуджанага быў зарэгістраваны Камітэтам пад №3105/2018.

У адказ на зварот Камітэт па правах чалавека ААН просіць беларускія ўлады адкласці расстрэл Аляксея Міхалені, пакуль яго справа знаходзіцца на разглядзе Камітэта. Таксама КПЧ адправіў копію паведамлення аб рэгістрацыі зварота дзяржаве-удзельніцы Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах з просьбай паведаміць на працягу шасці месяцаў любую інфармацыю або назіранні ў дачыненні як па пытанні прымальнасці, так і па пытаннях па сутнасці паведамлення асуджанага.

Акрамя таго, па інфармацыі праваабаронцаў на 1 лютага прысуд ў дачыненні да Аляксея Міхалені не прыведзены ў выкананне, ён жывы.

Нагадаем, 4 сакавіка 2016 году Аляксей Міхаленя ў бойцы забіў двух чалавек. Незадоўга да гэтага ён вызваліўся з турмы, дзе адбываў пакаранне за забойства. 5 сакавіка Аляксея Міхаленю затрымала міліцыя. Ён аформіў яўку з павіннай.

Па словах адвакатаў, існуюць асцярогі, што падчас следства былі дапушчаныя працэсуальныя парушэнні.

17 сакавіка 2017 года Гомельскі абласны суд прызнаў яго вінаватым. Міхаленя паспрабаваў абскардзіць прысуд, але Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь адмовіў у задавальненні хадайніцтва і 30 чэрвеня 2017 года пакінуў смяротны прысуд у сіле.

Міжнародная арганізацыя Amnesty Intrnational выступіла ў абарону Аляксея Міхалені і распаўсюдзіла тэрміновы зварот да прэзідэнта Лукашэнкі з заклікам спыніць смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны