Прызы футбалістам ад кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”

Пераможцы кубка – каманда “Смаляны”. Фота: orsha.eu
Пераможцы кубка – каманда “Смаляны”. Фота: orsha.eu

Зімовы кубак па дваравым футболе завяршыўся ў Оршы.  Спаборніцтвы ўжо другі год запар (зімовы кубак і летні чэмпіянат) арганізуе грамадскае аб'яднанне "Звяз". На гэты зімовы сезон зарэгістравалася ажно 17 каманд.

Найбольшая інтрыга разгарнулася пад час гульні каманды "Смаляны" і каманды "Эверэст" з Оршы. Кубак пераможцы дастаўся смалянцам.

Абедзве каманды, пераможцы і фіналісты,  атрымалі таксама прызы, прадстаўленыя кампаніяй "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" і прафсаюзам радыёэлектроннай прамысловасці.

Разам з майкамі з сімволікай кампаніі мясцовыя актывісты распавялі пераможцам аб праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі.

Фіналісты кубка – каманда “Эверэст”. Фота: orsha.eu
Фіналісты кубка – каманда “Эверэст”. Фота: orsha.eu

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны