Прысуджаны да расстрэлу Ігар Гершанкоў не змог адправіць скаргу з мінскага СІЗА

Справа "чорных рыэлтараў" у Вярхоўным судзе 15 снежня 2017 года. Фота: ПЦ "Вясна".
Справа "чорных рыэлтараў" у Вярхоўным судзе 15 снежня 2017 года. Фота: ПЦ "Вясна".

Маці асуджанага да смяротнага пакарання Ігара Гершанкова Людміла Гершанкова правяла спатканне з сынам 22 лютага ў СІЗА №1 г. Мінска. Там яна даведалася, што яшчэ шостага лютага Ігар Гершанкоў напісаў чарговую скаргу аб катаваннях і парушэннях з боку прадстаўнікоў магілёўскіх турмы, ІЧУ і Кастрычніцкага РАУС падчас следства. Аднак ліст не выпусцілі за межы ізалятара і вярнулі яму, паведамляе mspring.online.

"Сын папрасіў мяне, каб я распаўсюдзіла яе. У ёй ён распавядае пра тое, хто і як яго збіваў, што пры гэтым нават прысутнічаў адвакат, як над ім здзекаваліся і выбівалі прызнальныя паказанні. Я ўжо накіравала копіі скаргі ў Генпракуратуру, Адміністрацыю прэзідэнта, МУС. Таксама маю намер адправіць яе ў офіс АБСЕ, каб там таксама былі ў курсе", – расскахала Людміла Гершанкова.

Паводле яе слоў, гэта першы выпадак, калі ліст Ігара Гершанкова не выпусцілі з СІЗА. Яна параіць сыну напісаць зварот да адміністрацыі СІЗА, каб далі тлумачэнні, на якой падставе яны не прапусцілі скаргу.

"Сам ён выглядае дрэнна. Трасецца, увесь пасівеў. Мне таксама ад усёй гэтай сітуацыі дрэнна", – перажывае Людміла Гершанкова.

Ігар Гершанкоў асуджаны да смяротнага пакарання па справе так званых «чорных рыэлтараў». У ліпені 2017 года суддзя Рыгор Качалаў прысудзіў Таццяну Гершанкову да 24 гадоў турмы, а Барыса Калеснікава – да 22 гадоў калоніі строгага рэжыму. Яшчэ дваіх чалавек - Ігара Гершанкова і Сямёна Беражнога – суддзя пастанавіў адправіць на смяротнае пакаранне.

Па версіі следства, з 2009 па 2015 год «чорныя рыэлтары» забівалі ўладальнікаў кватэр, каб завалодаць іх нерухомасцю. Было даказана дачыненне ўсёй групоўкі да забойства шасці чалавек. Яшчэ тры чалавекі пазбеглі смерці, паколькі фігурантаў справы змясцілі пад варту. Злачыннай групе залічылі здзяйсненне і падрыхтоўку да здзяйснення забойстваў, выкраданне і падрыхтоўку да выкрадання чалавека, махлярства, разбой, вымагальніцтва, крадзеж або знішчэнне дакументаў і незаконны абарот наркотыкаў або псіхатропаў.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны