Дыскусія па смяротным пакаранні ў Воршы

У межах кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” ў Воршы адбыўся паказ фільма „Убыл по приговору”, прэзентацыя сацыяльнага комікса „Мама, гэта я” і дыскусія па смяротным пакаранні. Пра гэта 28 сакавіка паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Каардынатар кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда распавёў пра ўнікальны сацыяльны комікс, прысвечаны праблеме смяротнага пакарання.

„У Беларусі ў грамадскай свядомасці слова „комікс” часцей за ўсё звязваюць з нечым забаўляльным і смешным, між тым, комікс можа быць інструментам, здольным даносіць важныя праблемы. Мы зрабілі першы ў Беларусі беларускамоўны сацыяльны комікс на тэму смяротнага пакарання” – сказаў Андрэй Палуда. 

 Каардынатар кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда

Таксама быў паказаны фільм „Убыл по приговору” (2012 год). 

„У гэтым фільме Алег Алкаеў, які кіраваў расстрэльнай камандай прыводзіць пераканаўчыя аргументы супраць смяротнага пакарання”, –  адзначыў падчас дыскусіі рэжысёр фільма Віктар Трацякоў. 

Напрыканцы дыскусіі малады паэт з Воршы Аляксандр Макарэвіч прачытаў свой новы верш пра масавыя расстрэлы часоў СССР і Кабыляцкую гару. 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны