Штогадовы даклад аб правах чалавека і дэмакратыі: ЕС актыўна супрацоўнічае з Беларуссю па смяротным пакаранні

У 2017 годзе Еўрапейскі саюз актыўна супрацоўнічаў з беларускімі ўладамі па тэме смяротнага пакарання і рабіў захады па павышэнні дасведчанасці аб гэтай праблеме, гаворыцца ў штогадовым Дакладзе аб стане правоў чалавека і дэмакратыі за 2017 год.

Паводле аўтараў Даклада, пытанне смяротнай кары “паслядоўна ўздымалася” ў кантактах з краінамі, якія захоўваюць гэты від пакарання, і “прысутнічала ў парадку дня палітычных дыялогаў і перамоваў па правах чалавека”. Сярод гэтых краінаў застаюцца Беларусь, Інданезія, Іран, Японія, Малайзія, Пакістан, Саудаўская Аравія, Сінгапур, ЗША і іншыя.

“Грунтуючыся на мінімальных стандартах, вызначаных міжнародным правам і кіруючымі прынцыпамі ЕС у дачыненні да смяротнага пакарання, ЕС зрабіў шэраг публічных заяваў, у якіх ён асуджае прымяненне смяротнай кары і заклікае краіны, якія захоўваюць смяротнае пакаранне, разгледзець пытанне ўвядзення мараторыя”, — адзначаецца ў дакуменце.

ЕС нагадвае, што, дзякуючы намаганням прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Мінску, на працягу 2017 года быў праведзены шэраг сустрэч высокага ўзроўню з удзелам беларускага парламента, рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады, НДА і міжнародных экспертаў для публічнага абмеркавання гэтага пытання, у тым ліку ў Гродне і Брэсце.

У Дакладзе таксама падкрэсліваецца важная роля ЕС у працягу мандата Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі на 35-й сесіі Савета па правах чалавека ААН у чэрвені 2017 года.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны