Савет Еўропы асудзіў выкананне двух смяротных прысудаў
Савет Еўропы выступіў з заявай, у якой асудзіў прывядзенне ў выкананне двух смяротных прысудаў у траўні 2018 года.
«Паведамленні аб яшчэ двух смяротных пакараннях смерцю ў Беларусі ў гэтым месяцы выклікаюць трывогу. Савет Еўропы заклікае Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яе канчатковай адмене. Вышэйшай меры пакарання няма месца ў Еўропе», - гаворыцца ў заяве, размешчанай на афіцыйным сайце.
Нагадаем, 29 траўня стала вядома пра расстрэл Аляксея Міхалені і Віктара Лётава. Пра гэта заявіў у Вярхоўным судзе Вячаслаў Сухарко падчас разгляду апеляцыйнай скаргі на прысуд Аляксандра Жыльнікава.
«Я чатыры месяцы сядзеў у камеры смяротнікаў з людзьмі, у адносінах да якіх прысуд ужо ўступіў у законную сілу. А ў дачыненні да мяне яшчэ не ўступіў, але ж гэта нікога не хвалюе. Міхаленя і Лётаў. Іх забралі два тыдні таму, у ноч з 15 на 16 траўня», - распавёў Сухарко.