Праваабарончы шпацыр у Смалянах

Праваабарончы шпацыр у Смалянах. Фота Дзяніса Дубкова
Праваабарончы шпацыр у Смалянах. Фота Дзяніса Дубкова

У межах кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” 30 чэрвеня ў мястэчку Смаляны адбыўся Праваабарончы шпацыр па мясцінах дакументальнага фільма „Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі”.  

Праваабарончы шпацыр у Смалянах
Каардынатар кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда. Фота "Радыё Рацыя"

Каардынатар кампаніі Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання, Андрэй Палуда, заўважыў падчас шпацыру:

"Смяротнае пакаранне – старонка гісторыі Беларусі, але гэта такая старонка, якую хочацца хутчэй перагарнуць, каб сучаснасць і будучыня былі без смяротнага пакарання", - піша Радыё Рацыя.

Праваабарончы шпацыр у Смалянах
Падчас Праваабарончага шпацыра з рэжысёрам Віктарам Трацяковым. Фота "Радыё Рацыя"

Віктар Трацякоў, рэжысёр дакументальнага фільма „Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі”, распавёў, чаму менавіты Смаляны былі паказаны ў фільме:

"Значная частка фільма, якая тычыцца Вялікага Княства Літоўскага праілюстраваная кадрамі са Смалянаў. Вельмі хацелася паказаць гэтае незвычайнае мястэчка на Усходзе Беларусі, якое мае шматлікі помнік даўніны, харахтэрныя для заходняй цывілізацыі: балотны замак Белы Ковель, Дамінканскі касцёл. Адметная і сама атмасфера старажытнага беларускага мястэчка".

Праваабарончы шпацыр у Смалянах
Праваабарончы шпацыр у Смалянах. Фота Дзяніса Дубкова

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны