"Адмоўлена ў жыцці": інфармацыйная акцыя праваабаронцаў

Праваабаронцы "Вясны" традыцыйна выйшлі ў цэнтр сталіцы з раздачай спецвыпуска газеты “Народная Воля”. Гэтай масавай інфармацыйнай акцыяй актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” распачалі Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Спецвыпуск газеты прысвечаны праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі. Упершыню матэрыялы спецвыпуска склалі творы вядомых пісьменнікаў, публіцыстаў і паэтаў, такіх як Уладзімір Некляеў, Алесь Бяляцкі, Сяржук Сыс, Сяргей Дубавец, Галіна Дубянецкая, Паліна Сцепаненка.

Больш за дзве тысячы асобнікаў "Народнай Волі" былі раздадзеныя літаральна за пару гадзінаў. Людзі ахвотна бралі іх і цікавіліся тэмай смяротнага пакарання.

narodnaya_volya_2.jpg
Юрыст ПЦ "Вясны" Аляксей Лойка раздае "Народную Волю"
narodnaya_volya_10.jpg
Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі пры раздачы спецвыпуска "Народнай Волі"
narodnaya_volya_8.jpg
Каардынатарка валантэрскай службы "Вясны" Анісія Казлюк і валантэрка "Вясны"
narodnaya_volya_1.jpg
Мінакі знаёмяцца з "Народнай Воляй"
narodnaya_volya_4.jpg
Праваабаронца "Вясны" Зміцер Салаўёў раздае "Народную Волю"
narodnaya_volya_6.jpg
Каардынатарка валантэрскай службы "Вясны" Анісія Казлюк

"Адмоўлена ў жыцці": інфармацыйная акцыя праваабаронцаў

Фота

Мінакі знаёмяцца з "Народнай воляй"
Каардынатарка валантэрскай службы "Вясны" Анісія Казлюк
Праваабаронца "Вясны" Зміцер Салаўёў раздае "Народную Волю"
Юрыст ПЦ "Вясны" Аляксей Лойка раздае "Народную Волю"
Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі пры раздачы спецвыпуска "Народнай волі"
Каардынатарка валантэрскай службы "Вясны" Анісія Казлюк і валантэрка "Вясны"

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны