На фестывале Generation Ў уздымуць пытанне смяротнага пакарання ў Беларусі
28 кастрычніка ў Мінску адбудзецца фестываль Generation Ў, які прысвечаны прысвечаны новай генерацыі людзей і ініцыятываў.
“Маладыя і дзёрзкія актывісты і актывісткі! Ужо сёння яны робяць наш свет лепш, вырашаючы лакальныя праблемы і адказваючы на глабальныя выклікі чалавецтва”, - адзначаецца на сайце фестывалю.
Мерапрыемства будзе ўключаць у сябе розныя лекцыі, дыскуссіі і майстар-класы. Сярод іх уздымецца і пытанне смяротнага пакарання - з 14.10 да 15.20 адбудзецца лекцыя “Што смяротнае пакаранне кажа пра Беларусь і пра нас?” Спікерам выступіць каардынатар кампаніі “Праваабронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.
Удзел ў фестывалі бясплатны, але патрэбна рэгістрацыя.
Дата: 28 кастрычніка, з 13 да 22 гадзін.
Месца: Арт-прастора Ок16, г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16.