На фестывале Generation Ў абмеркавалі тэму смяротнага пакарання ў Беларусі

Дыскусія на тэму смяротнага пакарання
Дыскусія на тэму смяротнага пакарання

У нядзелю, 28 кастрычніка, у мінскай арт-прасторы Ок16, адбыўся фестываль Generation Ў, які быў прысвечаны новай генерацыі людзей і ініцыятываў.

Мерапрыемства ўключала ў сябе розныя лекцыі, дыскуссіі і майстар-класы.

Сярод іх на фестывале прагучала тэма смяротнага пакарання – лекцыя “Што смяротнае пакаранне кажа пра Беларусь і пра нас?” Спікерам выступіў каардынатар кампаніі “Праваабронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.

Лекцыя “Што смяротнае пакаранне кажа пра Беларусь і пра нас?”

На лекцыі прысутнічала каля 50 чалавек, якія выступалі з рознымі пазіцыямі: і за адмену смяротнага пакарання, і за захаванне гэтай меры пакарання ў Беларусі.

Праваабаронца Андрэй Палуда падзяліўся ўражаннямі пасля сустрэчы:

“Фестываль новай генерацыі Generation Ў – дастаткова цікавы фармат. Ён дазволіў нам выйсці на новую аўдыторыю, таму мы ўдзячныя арганізатарам за запрашэнне.

На лекцыі прысутнічала шмат моладзі, якія актыўна падтрымлівалі дыскусію. Гэта сведчыць аб сур’ёзнасці праблемы. У той час, калі паралельна праходзілі лекцыі на іншыя тэмы,  яны прыйшлі паслухаць пра праблемы смяротнага пакарання. Гэта быў іх усвядомлены выбар, бо ніхто іх не прымушаў туды прыходзіць.

generation-1.jpg
Лекцыя “Што смяротнае пакаранне кажа пра Беларусь і пра нас?”

Прысутнічыя актыўна падтрымлівалі дыскусію. Задаваліся пытанні, звязаныя не толькі з кампаніяй і яе дзейнасцю, а таксама асабістыя пытанні. Удзельнікаў цікавіў пэўны бэкграўнд: хто такія праваабаронцы і чаму яны займаюцца правамі чалавека. На такія пытанні ўдвайне было прыемна адказваць, бо гэтыя маладыя людзі стаяць перад выбарам, чым ім займацца па жыцці.

Наогул атрымалася цікавая і даволі шырокая дыскусія. Час праляцеў вельмі хутка, нам яго нават не хапіла. З некаторымі ўдзельнікамі гутарылі яшчэ пасля лекцыі”.

Фота

Каардынатар кампаніі “Праваабронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда
Фестываль Generation Ў
Лекцыя “Што смяротнае пакаранне кажа пра Беларусь і пра нас?”

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны