ACAT просіць Лукашэнку пакінуць жыццё асуджаным на растрэл Жыльнікаву і Сухарку

Праваабарончая арганізацыя ACAT-Швейцарыя накіравала 30 кастрычніка петыцыю на адрас прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Петыцыя, якую падпісалі 2640 сябраў арганізацыі, заклікае замяніць смяротнае пакаранне Аляксандру Жыльнікаву і Вячаславу Сухарку, а таксама прыслухацца да заклікаў міжнароднай супольнасці аб увядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Акцыя швейцарскіх праваабаронцаў была прымеркаваная да Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання, які адзначаўся 10 кастрычніка.

Як паведаміў праваабаронцам “Вясны” каардынатар АСАТ Дамінік Ёрыс, копіі петыцыі накіраваныя таксама старшыні Камісіі па памілаванню пры Прэзідэнце Беларусі Валерыю Міцкевічу і амбасадару Рэспублікі Беларусь у Швейцарыі Паўлу Мацкевічу.

20 студзеня 2018 года Мінскі гарадскі суд вынес прысуд фігурантам справы аб забойстве трох чалавек. Вячаслаў Сухарка і Аляксандр Жыльнікаў прысуджаныя да выключнай меры пакарання — расстрэлу, Аліна Шульганава — да 12 гадоў пазбаўлення волі. 29 траўня ў Вярхоўны суд пастанавіў пакінуць прысуд без зменаў, а скаргу -  без задавальнення. Такім чынам, Аляксандру Жыльнікаву і Вячаславу Сухарку застаецца вынесенае раней пакаранне — растрэл. 


“Дзеянне хрысціянаў за адмену катаванняў” (ACAT) з'яўляецца праваабарончай арганізацыяй, мэта якой - ліквідацыя катаванняў і смяротнага пакарання ва ўсім свеце.  ACAT таксама ўмешваецца ў адвольныя затрыманні і несправядлівыя судовыя разбіральніцтвы. ACAT у выглядзе нацыянальных арганізацый прадстаўленая ў 30 краінах свету.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны