Пракурор запрасіла смяротнае пакаранне для абвінавачанага ў забойстве дзвюх дзяўчат у Бабруйску

Аляксандр Асіповіч
Аляксандр Асіповіч

Як паведамляе TUT.BY, у Бабруйску ў судзе праходзяць спрэчкі бакоў па справе аб падвойным забойстве: 20 ліпеня 2018 гадоў ў ваннай кватэры знайшлі целы дзвюх дзяўчат са слядамі гвалтоўнай смерці. 8 студзеня пракурор запрасіла для абвінавачанага - 36-гадовага непрацуючага Аляксандра Асіповіча - вышэйшую меру пакарання.

Па папярэдніх дадзеных, з загінулымі ён пазнаёміўся ў кафэ, адкуль усё трое з'ехалі на таксі дадому да мужчыны. Паводле абвінавачання, падсудны нанёс адной ахвяры 77 удараў малатком і рукамі ў жыццёва важныя органы. У другой ахвяры - 16 ранаў, амаль усе - у вобласць галавы і шыі. Пасля абвінавачваны «прыняў меры да расчлянення і ўтойвання трупаў».

26 снежня на працэсе суддзя Міхаіл Мельнікаў абвясціў вынікі судмедэкспертызы адной з загінулых дзяўчат, Алесі Клімавай. У яе крыві было выяўлена 3,3 праміле алкаголю. Практычна ўсе цялесныя пашкоджанні былі нанесены дзяўчыне, калі яна была жывая. Ёй, згодна з заключэннем экспертаў, нанеслі 30 пашкоджанняў толькі ў вобласць галавы.

Абвінавачаны Аляксандр Асіповіч пагадзіўся з колькасцю прычыненых ім цялесных пашкоджанняў, пацвердзіўшы, што нанёс іх малатком.

Другая загінулая, паведаміў суддзя, таксама была п'яная: 3,4 праміле ў крыві.

Аляксандр Асіповіч заявіў, што дзяўчыны мелі ў дачыненні да яго пэўныя планы - у кафэ нешта падсыпалі ў піва і чакалі, як напой на яго падзейнічае. Таму, маўляў, і паехалі да яго дадому.

8 студзеня дзяржабвінаваўца Вольга Іванова паведаміла, што абвінавачаны ў момант забойства дзяўчат ўсведамляў, што адбываецца, а пасля паспрабаваў схаваць сляды злачынства, для чаго набыў у краме некалькі упаковак пакетаў для смецця. Аднак пасля ён змяніў сваё рашэнне і з'явіўся ў міліцыю з павіннай. Вольга Іванова падкрэсліла, што яўка з павіннай у дадзеным выпадку не можа быць змякчальнай акалічнасцю.

- Пацярпелыя не адрозніваліся прыкладнымі паводзінамі, аднак Асіповіч так і не назваў прычыну, па якой было здзейснена інкрымінуемая яму дзея. Забойства было здзейснена наўмысна і з асаблівай жорсткасцю, - кажа пракурор.

Вольга Іванова запатрабавала для абвінавачанага вышэйшую меру пакарання - расстрэл, дадаўшы, што раней ён ужо здзяйсняў цяжкія злачынствы, аднак на шлях выпраўлення не ўстаў.

Маці загінулай Алесі Клімавай звярнулася да суда з просьбай падтрымаць дзяржабвінаваўцу, так як дзяўчыны былі забітыя з асаблівай жорсткасцю. Маці Крысціны Крушкінай таксама запатрабавала для падсуднага вышэйшую меру пакарання.

Леанід Шляхто, адвакат Аляксандра Асіповіча, у сваю чаргу падкрэсліў, што яго падапечны віну прызнаў цалкам - аднак што адбывалася ён, маўляў, памятае на 70%. Матывам для забойства, паводле яго слоў, была злосць на дзяўчат, якія «няправільна паводзілі сябе ў кватэры».

Нагадаем, 20 ліпеня, у 7 раніцы, у міліцыю патэлефанавала дзяўчына і паведаміла, што ёй і яе сяброўцы пагражае небяспека: яны зачыніліся ў ваннай, да іх спрабуе ўварвацца мужчына. Яна паспела назваць толькі вуліцу - Лынькова - і нумар кватэры, пасля чаго званок абарваўся.

Пазней высветлілася, што нумар кватэры дзяўчына назвала няправільны. Аднак міліцыя знайшла падазраванага - 36-гадовага бабруйчаніна. У яго кватэры ў ваннай і выявілі трупы дзяўчат 26 і 27 гадоў.

Дарэчы, пракуратура палічыла, што ў тым, што здарылася ўскосна вінаватая і міліцыя, якая «не кантралявала належным чынам паводзіны падуліковай асобы», гэта значыць абвінавачанага ў забойстве. У выніку службовых асобаў УУС Бабруйскага гарвыканкама прыцягнулі да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці.

У судзе стала вядома, што абвінавачаны разведзены, сям'і няма. Апошняе месца працы - прыватная фірма па вырабе вокнаў. Чатыры разы быў судзімы за рабаванне, крадзеж, злоснае хуліганства, цяжкія цялесныя пашкоджанні, якія прывялі да смерці. У агульнай складанасці мужчына правёў у месцах пазбаўлення волі амаль 12 гадоў.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны