Смяротны прысуд у Бабруйску: трагедыя, якой магло не быць

Аляксандр Асіповіч. Фота: ПЦ "Вясна".
Аляксандр Асіповіч. Фота: ПЦ "Вясна".

На выязным пасяджэнні Магілёўскага абласнога суда ў Бабруйску 9 студзеня  агучаны прысуд мясцоваму жыхару Аляксандру Асіповічу. Яго звінавацілі ў двайным забойстве, здзейсненым пры абцяжарваючых абставінах і прысудзілі да смяротнага пакарання.

Справу разглядае суддзя Міхаіл Мельнікаў.

У кватэры, дзе бавіў час падсудны ўначы 20 ліпеня 2018 года, былі знойдзеныя целы дзьвух маладых жанчын – Крысціны і Алесі.

На судзе, які распачаўся яшчэ 4 снежня ў Бабруйску, высветлілася, што каля 7 гадзін раніцы 20 ліпеня ў міліцыю затэлефанавала маладая жанчына і стала крычаць, што ёй пагражаюць, прасіла аб дапамозе. Яна з сяброўкай зачыніліся ў ванным пакоі, а да іх спрабуе ўламіцца мужчына. Аднак жанчына няправільна ўказала месца, дзе яны знаходзяцца, таму міліцыя доўга расшуквала дом і кватэру. На другі дзень, калі аператыўнікі затрымалі 36-гадовага непрацуючага бабруйчаніна, то ў ванным пакоі знайшлі знявечаныя целы дзвюх маладых жанчын са слядамі гвалтоўнай смерці.

У дачыненні да Асіповіча была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу РБ (забойства, здзейсненае пры абцяжарваючых абставінах).

Аляксандр Асіповіч. Фота: ПЦ

У верасні 2017 года падсудны быў пастаўлены на прафілактычны ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Аднак, як потым высветліла Генеральная пракуратура, належны прафілактычны кантроль за ім адсутнічаў, што паспрыяла здзяйсненню ім правапарушэнняў і асабліва цяжкага злачынства.

На працэсе былі апытаныя больш за 30 сведкаў, родных Асіповіча і забітых дзяўчат, а таксама саслужыўцы, сябры і знаёмыя.

Асіповіч на судзе распавядаў, што ўвечары 19 ліпеня піў піва з сябрамі ў двары, потым вырашыў працягнуць вечар у кавярні "Прэстыж". Грошы на адпачынак ўзяў у сужыцелькі. У кавярні сустрэў дзяўчат, з якімі на таксоўцы накіраваўся на кватэру. Дзяўчаты чамусьці самі пагадзіліся паехаць да яго. У кватэры, дзе потым адбылося забойства, пастаянна ніхто не жыў, яна належыць маці падсуднага.

Крысціна і Алеся – жыхаркі Бабруйска, неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці па розных артыкулах (крадзеж, хуліганства, знаходжанне ў нецвярозым стане, п'янства). У кожнай з іх экспертыза выявіла ад 3.3 да 3.4 праміле алкаголя ( моцнае ап’яненне).

Падсудны прызнаў абвінавачванне часткова. На следстве казаў аб тым, што прымаў "меры да расчлянення і ўтойвання трупаў". 

Аляксандр Асіповіч. Фота: ПЦ

8 студзеня ў судзе прадстаўнік абвінавачвання, пракурор Вольга Іванова заявіла, што Асіповіч пад час забойства ўсведамляў усе свае дзеянні, намагаўся схаваць сляды забойства. І тая акалічнасць, што пазней ён здзейсніў яўку з павіннай, не змякчае ягонай віны. Дзяржабвінаваўца лічыць, што Асіповіч ня здольны да выпраўлення і запрасіла для яго вышэйшай меры пакарання ў выглядзе растрэлу.

Прамаўляючы апошняе слова, падсудны плакаў, прасіў, не пазбаўляць яго жыцця, каб ён змог выплачваць шкоду нанесеную родным забітых:

“Сказаць у сваё апраўданне нічога не магу”.

Аляксандр Асіповіч. Фота: ПЦ


Хто такі Аляксандр Асіповіч?

Нарадзіўся ў 1982 годзе. Разведзены. Мае чатыры судзімасці — рабаванне, крадзеж, злоснае хуліганства, цяжкія цялесныя пашкоджанні, якія прывялі да смерці. Агулам за кратамі ён правёў амаль 12 гадоў са сваіх 36-ці. У апошні час працаваў зборшчыкам вокнаў. Экспертыза паказала, што яму патрабуецца лячэнне ад алкагалізма.

 

Фота

Аляксандр Асіповіч. Фота: ПЦ "Вясна".
Аляксандр Асіповіч. Фота: ПЦ "Вясна".
Аляксандр Асіповіч. Фота: ПЦ "Вясна".

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны