Савет Еўропы і Эўрасаюз заклікаюць Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне

Заява прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў у сувязі з новым смяротным прысудам у Беларусі.

«Нядаўна мы даведаліся пра яшчэ адзін смяротны прысуд, вынесены Магілёўскім абласным судом Аляксандру Асіповічу 9 студзеня.

Еўрапейскі саюз выказвае шчырае спачуванне сем'ям і сябрам ахвяр учыненых злачынстваў. У той жа час ЕС недвухсэнсоўна выступае супраць прымянення смяротнага пакарання пры любых абставінах. Смяротнае пакаранне не з'яўляецца фактарам, які стрымлівае злачыннасць, а памылкі, непазбежныя ў любой прававой сістэме, становяцца незваротнымі. Гэта цвёрдая пазіцыя была пацверджана беларускім уладам на шостым пасяджэнні Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь 12-13 снежня ў Бруселі. Мы чакаем, што пазасталыя смяротныя прысуды, вынесеныя ў Беларусі, будуць заменены на больш мяккія, і што будзе ўведзены мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яго адмены,» - паведамляе сайт Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі.

Раней з падобнай заявай выступіў  прэс-сакратар Генеральнага сакратара Рады Еўропы Даніэля Хельтгена.
«Мы спадзяемся, што гэтае рашэнне можа быць адменена судом вышэйшай інстанцыі. Савет Еўропы працягвае заклікаць Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яе адмены», - гаворыцца ў заяве прадстаўніка Савета Еўропы.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны