"Мы лічым гады смяротнымі карамі": Праваабаронцы прэзентавалі новы фотаальбом
У межах 7-ага Сусветнага кангрэса супраць смяротнага пакарання ў Брусэлі 28 лютага праваабаронцы прэзентавалі фотаальбом, прысвечаны 10-годдзю кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі".
Ён зроблены пры падтрымцы Швейцарскага прадстаўніцтва ў Мінску. У падрыхтоўцы фотаальбома прынялі ўдзел каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда, актывістка кампаніі Паліна Сцепаненка, старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі, а таксама Віктар Корзун.
Праваабаронца Алесь Бяляцкі ў прадмове фотаальбома адзначае:
"Няма апраўдання злачынствам, і ніхто з нас не імкнецца апраўдаць злачынцаў. Аднак гэтак жа няма апраўдання забойству, якое здзяйснена рукамі ўрада.
У такіх грамадскіх кампаніях, як наша, прамежкавых вынікаў дасягнуць немагчыма. Мы альбо выйграем, альбо прайграем, трэцяга не дадзена. Мы адлічваем кожны год новымі карамі. І кожны новы год мы пачынаем ўпартай надзеяй на перамогу".
Чытаць па тэме: Пакаранне смерцю: рэтраспектыва і спадзяванні праваабаронцаў