Апеляцыйная скарга асуджанага да смяротнага пакарання Асіповіча не задаволеная, яго чакае расстрэл

Аляксандр Асіповіч у Вярхоўным судзе
Аляксандр Асіповіч у Вярхоўным судзе

14 траўня ў Вярхоўным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Бабруйска Аляксандра Асіповіча. 

Нагадаем, што прысуд Аляксандру Асіповічу быў вынесены на выязным пасяджэнні Магілёўскага абласнога суда ў Бабруйску 9 студзеня. Яго звінавацілі ў двайным забойстве, здзейсненым пры абцяжарваючых абставінах і прысудзілі да смяротнага пакарання.

Судовае паседжанне распачалося ў 09.30. Старшыня судовай калегіі - намеснік старшыні Вярхоўнага суда Руслан Аніскевіч. Таксама ў калегіі суддзі Аляксей Цецюхін і Андрэй Яфрэмаў. Абвінавачванне прадстаўляе старэйшы пракурор Генеральнай пракуратуры Мятліцкі.

Бок пацярпелых прадстаўляе маці адной з загінулых Ніна Клімава. Інтарэсы Асіповіча прадстаўляюць адвакаты Таццяна Падрэцкая і Аляксандр Шляхто.

Напачатку паседжання Асіповіч заявіў хадайніцтва аб пераносе суда да разгляду ягоных нагляднай скаргі у прэзідыум Магілёўскага абласнога суда і яго нагляднай скаргі на адмову Вярхоўнага суда разглядаць яго прыватную скаргу. Таксама Асіповіч хадайнічаў аб правядзенні паўторнай комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, паколькі незадоўга да забойства ён атрымаў траўму галавы. 

Аляксандр Асіповіч у Вярхоўным судзе
Аляксандр Асіповіч у Вярхоўным судзе

Пацярпелая Клімава выступіла супраць усіх хадайніцтваў Асіповіча. "Калі запахла смерцю - дык ён чапляецца за жыццё любой цаной", - сказала яна.

На паседжанні таксама прысутнічае маці Аляксандра Асіповіча Антаніна Уладзіміраўна. Яна распавяла, што падавала у Магілёўскі абласны суд хадайніцтва аб замене смяротнага прысуду, каб сын мог выплочваць кампенсацыю. Але дакументы нават не прынялі.

Судовая калегія ўзяла перапынак, каб разгледець хадайніцтвы абвінавачванага.   

На судзе прысутнічаюць праваабаронцы Сяргей Сыс, Андрэй Палуда і Алесь Бяляцкі
На судзе прысутнічаюць праваабаронцы Сяргей Сыс, Андрэй Палуда і Алесь Бяляцкі

У 10.40 суд працягнуўся. Хадайніцтвы Асіповіча судовая калегія адхіліла. 

Суддзя Цецюхін пачаў зачытваць матэрыялы справы. У дадатковай апеляцыйнай скарзе Асіповіч спасылаецца на супрацьпраўныя і амаральныя дзеянні забітых. Ён лічыць, што яны маглі яго абкрасці, і таму ён мусіў "на гэта неяк рэагаваць". Просіць улічыць яўку з павіннай, супрацоўніцтва са следствам. Таксама ён прызнаў усе грамадзянскіе зыскі і падтрымлівае ўсе свае скаргі.

Маці адной з забіты дзяўчат Ніна Клімава лічыць прысуд справядлівым, а скаргі Асіповіча неабгрунтаванымі. 

Затым Аляксандр Асіповіч пачаў падрабязна распавядаць пра абставіны дня забойства. Кажа ён доўга, шмат распавядае пра сябе. Сцвярджае, што дзяўчаты самі напрасіліся да яго ў таксоўку, прасілі набыць алкаголь.

Па словах Асіповіча, адна з іх Алеся Клімава паводзіла сябе агрэсіўна, зневажала яго. Асуджаны хацеў выдаліць яе з кватэры, выштурхваў, але яна супраціўлялася і пагражала. Кажа, што Клімава выпівала, паводзіла сябе амаральна, стаяла на прафілактычным уліку. Апраўдваецца тым, што быў моцна п'яны і шмат чаго не памятае.

Распавядае, што другая дзяўчына Крысціна Крушкіна, выкінула ягоныя ключы ў вакно, а калі той пайшоў іх шукаць і потым вярнуўся, заўважыў, што дзяўчаты замкнуліся ў ванным пакоі. Ён падумаў, што яго хочуць абакрасці і стаў нажом адчыняць дзверы ваннай. 

Пытаецца, чаму яны не хацелі сысці з кватэры, калі ён быў на вуліцы, чаго яны чакалі? Калі адчыніў ванны пакой Алеся Клімава напала першай і стала наносіць удары па галаве. Ужо потым Асіповіч рэфлекторна стаў наносіць ёй удары па целе малатком. Крушкіна выбегла на кухню за нажом. Забойца вырваў нож і ўдарыў яе некалькі разоў. Затым прыбіраў кроў і пераносіў целы ў ванную.

Па яго словах, ён вельмі шкадуе і просіць прабачэння ва ўсіх пацярпелых. Ён настойвае на тым, што тое, што рабілі дзяўчыны - гэта была правакацыя. Ніякіх карысных матываў не пераследваў, не было намеру згвалціць, ці абакрасці, не расчляняў целы.

Пачынаецца ягоны допыт. Асіповіч просіць перакваліфікаваць справу на артыкул 143 КК РБ (Забойства пры перавышэнні межаў неабходнай абароны).

Адвакат Падрэцкая кажа, што ў дадзенай справе ўяўныя матывы злачынства адсутнічаюць. Бачна, што пацярпелыя вялі амаральны лад жыцця, просіць улічыць змякчальныя абставіны і выключыць з абвінаваўчага прысуду пункт "з асаблівай жорстскасцю". Паколькі пры праверцы на Паліграфе высветлілася, што Асіповіч не хацеў схаваць сляды свайго злачынства. Нагадвае, што ён сам прызнаўся ў здзейсненым і належным чынам была аформлена яўка з павіннай. Акрамя таго мае станоўчыя характарыстыкі. Просіць суд перакваліфікаваць абвінавачванне з п1, 6 арт 139 на арт 143 Крымінальнага кодэксу  (Забойства пры перавышэнні межаў неабходнай абароны).

Другі адвакат Шляхто адзначае, што пры вынясенні прысуду Магілёўскім абласным судом не былі ўлічаныя яго чыстасардэчнае раскаянне і супрацоўніцтва са следствам. Падтрымлівае пазіцыю Асіповіча па перакваліфікацыю справы.

Пракурор Мятліцкі кажа пра тое, што псіхічных захворванняў у Асіповіча не было, ён цалкам усведамляў свае ўчынкі і мог несці за іх адказнасць. Так, у яго яўка з павіннай, але з іншага бону ёе мае судзімасці, быў у алкагольным стане і гэта абцяжарвае злачынства. Лічыць, што прысуд трэба пакінуць без зменаў.

Аб'яўлены перапынак для прыняцця рашэння па справе. Яго судовая калегія мусіць абвясціць у 15.00

Вярхоўны суд прыняў рашэнне пакінуць прысуд Магілёўскага абласной суда ў дачыненні да Аляксандра Асіповіча ў сіле. У яго застаецца альбо памілаванне ад імя прэзідэнта, альбо расстрэл.

 

Фота

Аляксандр Асіповіч у Вярхоўным судзе
На судзе прысутнічаюць праваабаронцы Сяргей Сыс, Андрэй Палуда і Алесь Бяляцкі

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны