Мінюст адказаў Анісім наконт адмены смяротнага пакарання

Фота: belnaviny.by
Фота: belnaviny.by

На старонцы ў Facebook дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім размясціла адказ ад Міністэрства юстыцыі на пытанне аб адмене смяротнага пакарання ў Беларусі, паведамляе "Народная Воля".

Дадзены законапраект Анісім адправіла на разгляд у Мінюст і МЗС яшчэ ў канцы ліпеня.

У ім ідзе гаворка пра тое, каб адмяніць смяротныя прысуды да поўнай адмены смяротнага пакарання, тым самым накіроўваючы асуджаных у калоніі для «пажыццёвікаў».

Мінюст адказаў і назваў гэтую прапанову "дыскусійным пытаннем", сказаўшы, што ў Палаце прадстаўнікоў ужо створана працоўная група па гэтай праблеме.

Намеснік міністра юстыцыі Сяргей Задзіркін ў адказе Алене Анісім падкрэсліў, што законы ў Беларусі прымаюцца згодна з каляндарным планам.

Дадзены план накіроўваецца прэзідэнту на разгляд не пазней за 1 верасня.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны